Выстава “Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА”

10.11.2017 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

10 лістапада а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА”, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Польскай Турыстычнай Арганізацыяй і Польскім Інстытутам у Мінску.

Польшча прапануе непаўторнае падарожжа па ўнікальных скарбах гісторыі і прыроды. Гэтая краіна можа пахваліцца пятнаццаццю з амаль тысячы аб’ектаў, уключаных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя гістарычных цэнтраў Кракава і Торуні з іх шматвяковымі будынкамі, Польшча ганарыцца варшаўскім Старым горадам. Сталіца ўразіла экспертаў ЮНЕСКА маштабам рэканструкцыйных прац, беспрэцэдэнтных у гісторыі чалавецтва. Сярэднявечны замак у Мальбарку дапоўніў пералік польскіх каштоўнасцей у прэстыжным спісе. Гэта самы вялікі цагляны будынак у свеце. Польшча прыцягвае турыстаў незвычайнымі ландшафтамі, паркамі, драўлянымі касцёламі і цэрквамі – сведчаннем прафесіяналізму старых майстроў і пачэснага месца рэлігіі. Краіна ганарыцца выбітным архітэктурным шэдэўрам – Залай Стагоддзя ў Вроцлаве. Белавежская пушча ўяўляе сабой комплекс рэліктавых лясоў, унікальны ў маштабе ўсёй Еўропы.

Аўшвіц-Біркенаў – нацысцкі канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці (1940-1945) – аб’ект, які заняў належнае  месца ў памяці людзей і ў спісе Сусветнай спадчыны.

Апошнім, 15 аб’ектам, унесеным у спіс ЮНЕСКА на пачатку ліпеня бягучага года, сталі Тарноўскія Горы – унікальны горнапрамысловы цэнтр, былыя шахты, дзе вялася здабыча срэбнай руды, свінцу, цынку, а  таксама пітной і прамысловай вады.

 

Выстава працуе да 22 лістапада 2017 года

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэл. / факс: 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

12.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ