Выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне

12.06.2024 - 05.07.2024 12:00 - 18:00 хол Дома Поля Лёбэ (Konrad-Adenauer-Straße 1) Бясплатнае



 У сераду, 12 чэрвеня, у Берліне адкрываецца выстава «Я не баюся, хай яны баяцца», прысвечаная заснавальніку і кіраўніку ПЦ «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.






Дата: 12 чэрвеня

Час: з 12.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: хол Дома Поля Лёбэ, Konrad-Adenauer-Straße 1, Берлін 




Выстава дакументуе складаную і бесперапынную барацьбу беларускага праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь. 

Праект распавядае пра жыццё і дзейнасць Алеся Бяляцкага і яго шматгадовую дзейнасць па развіцці і ўмацаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. 


Выставу можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 17.00

Кожны чацвер і пятніцу на працягу ўсяго дня будуць ладзіцца адкрытыя экскурсіі з прадстаўнікамі беларускай суполкі RAZAM e.V

Каб наведаць выставу, рэгіструйцеся па спасылцы не пазней, чым за два працоўныя дні да жаданай даты наведвання. 

Калі ласка, прыходзьце за 15 хвілін да даты наведвання, каб было дастаткова часу для кантролю пропуску. 


Працуе выстава да 5 ліпеня.







Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Вільні

25.03.2026 (09:00 - 22:00) ------------

Дзень Волі ў Празе

25.03.2026 (13:00 - 15:00) Альшанскія могілкі, ля праваслаўнай капліцы

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ