Выстава «Проста іншы куток сусвету» ў Мінску

19.06.2025 - 25.06.2025 18:00 - 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава 48) Бясплатнае

 

У чацвер, 19 чэрвеня, у «Грузінскім доме» адкрываецца выстава «Проста іншы куток сусвету» суполкі «Краіна Оз»





Краіна Оз
 — гэта невялікая група мастакоў (без спецыяльнай адукацыі) з псіханеўралагічнага інтэрната ў Міханавічах. 

Выстава — гэта напамін пра тое, што мяжа паміж «нашым» і «іншым» ілюзорная. Гэтыя мастакі — не маргіналы, а праваднікі ў паралельныя рэальнасці, дзе прыгажосць нараджаецца з хаосу, а сэнсы — з асабістых перажыванняў. 

Выстава запрашае запаволіцца, прыгледзецца і зразумець гісторыю іншага. І ў гэтым — ключ да дыялогу, дзе мастацтва становіцца ўніверсальнай мовай, якая сцірае межы паміж «тут» і «там». 


Выстава працуе толькі некалькі дзён, да 25 чэрвеня. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

J:МОРС у Філадэльфіі

27.07.2025 (18:00 - 20:00) Sweeney’s Philly Special (13639 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ