Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

28.12.2022 - 31.03.2023 11:00 - 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдова, 4) 5 рублёў

У музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстава «Почырк майстра», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака-пастаноўшчыка кінастудыі «Беларусьфільм» Яўгена Ганкіна.



Месца: музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдова, 4, Мінск


Бліскучы мастак, Яўген Ганкін удзельнічаў у стварэнні мноства фільмаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускага кіно: «Нашы суседзі», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Я родам з дзяцінства», «Белыя Росы», «Яго батальён» і інш.

Эскізы дэкарацый і касцюмаў да большасці з гэтых фільмаў і складаюць аснову экспазіцыі выставы. Каля 100 аўтарскіх работ у спалучэнні з багатым дататковым матэрыялам (фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы) утвараюць своеасаблівую панараму жыцця і творчасці Яўгена Ганкіна, даюць вычарпальнае ўяўленне аб адметным «ганкiнскiм» почырку.

Тут можна паглядзець і фрагменты з асноўных фільмаў Яўгена Ганкіна, а таксама дакументальную стужку пра мастака «Легендамі не карануйце нас...»


Яўген Маркавіч Ганкін нарадзіўся 28 кастрычніка 1922 г. на Гомельшчыне ў мястэчку Шчадрын Жлобінскага раёна. Скончыў мастацкі факультэт ВГІКа (1944). У 1943 — 1944 гадах працаваў на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі (г. Алма-Ата), дзе быў, у прыватнасці, памочнікам галоўнага мастака гістарычнай драмы Сяргея Эйзенштэйна «Іван Грозны». У 1944 — 1945 гадах — мастак-пастаноўшчык Кіеўскай кінастудыі мастацкіх фільмаў. З 1946 па 1993 гады — мастак-пастаноўшчык кінастудыі «Беларусьфільм». З 1955 года працаваў таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі, быў карыкатурыстам часопіса «Вожык».


Выстава працуе па 31 сакавіка.







Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ