Выстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017

10.03.2018 19:00 - 19:00 Галерэя Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1) Уваход вольны

У суботу, 10 сакавіка, а 19.00 у Галерэі Прасторы КХ (Халтурына 2/1) адкрыецца выстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017.

На выставе будуць прадстаўлены 3 праекты пераможцаў прэміі. Праект «Фота на памяць» Аляксандра Васюковіча быў прызнаны лепшым дакументальным праектам. Вольга Савіч з «Алфавітам вайны» атрымала Гран-пры ў намінацыі мастацкай фатаграфіі. У намінацыі лічбавы сторытэлінг лепшым паводле меркаваньня журы стала праца «Кожная трэцяя» Аляксандра Васюковіча і Дар’і Царык.

Прэмія ПРАФОТА, заснаваная культурна-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ, у 2017 годзе ўручалася ў трэці раз. Арганізатары атрымалі 79 заявак ад 51 аўтара і двух калектываў. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 – арт-праекты і 12 лічбавых.

На фатаграфічны конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаліся фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя напрыканцы 2015 (лістапад, снежань) – 2016 гадах. Кожная серыя магла складацца максімум з 20 здымкаў.

Спіс намінацыяў конкурсу ПРАФОТА летась пашырыўся новаю катэгорыяй: «Лічбавы сторытэлінг». На конкурс прымаліся заяўкі дакументальных фатографаў і мастакоў, а таксама творчых калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. У гэтай катэгорыі разглядаліся праекты, знятыя ці паказаныя ў 2015–2016.

У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы і куратарка ПРАФОТА), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў (больш падрабязныя біяграфіі членаў журы даступны на сайце http://prafota.by

МІСІЯ ПРАФОТА

“Мы выступаем за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай пісьменнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Нашая мэта – развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі. Праз стымуляванне грамадскага інтарэсу да фатаграфіі мы імкнёмся стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і росту магчымасцяў для актыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фатаграфіі”.

 

Каардынатары выставы ПРАФОТА ў Берасьці – Лізавета Міхальчук і Аляксей Талстоў.

Адкрыцце выставы 10 сакавіка а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).  Уваход на адкрыццё вольны.
Выставу можна наведаць да 25 сакавіка.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля – з 15:00 да 19:00.
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефон для даведак: +(33)3083811

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Сон на Каляды» ў Віцебску

24.12.2024 17:30 - 14.01.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

«23:34» — Новы год па мінскім часе ў Варшаве

31.12.2024 21:00 - 01.01.2025 02:00 ля помніка Каперніку (Кракаўскае прадмесце)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ