Выстава Радаславы Моцка «Minsk» у Мінску

23.01.2026 - 22.02.2026 18:00 - 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) 10 рублёў


У пятніцу, 23 студзеня, у галерэі ДК адкрываецца персанальная выстава Радаславы Моцка «Minsk». 




Горад на палотнах аўтаркі паўстае шэрым, стрыманым, амаль маўклівым — але ўнутры яго жыве напружанае, насычанае жыццё і прастора мары. 

Гэтыя ўнутраныя імпульсы выяўляюцца ў яркіх флуарэсцэнтных элементах, нібы выблісках пачуццяў, думак і жаданняў, якія прарываюцца скрозь бетон і асфальт. Гэта спроба ўбачыць прыгожае ў непрыгожым.

 Савецкая архітэктура становіцца не проста фонам, а актыўным удзельнікам дыялогу — яна фармуе наша ўспрыманне, наш візуальны досвед і густ. Тое, што здаецца цяжкім і аднастайным, аказваецца блізкім, пазнавальным і напоўненым асабістай памяццю. 

Гэтыя вобразы — пра горад, які мы любім не за знешнюю прывабнасць, а за адчуванне прыналежнасці. Пра асяроддзе, зразумелае і роднае, магчыма, толькі тым, хто вырас унутры яго. 


Выстава працуе да 22 лютага. 






Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ