• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава сацыяльнага плаката Уладзіміра Крукоўскага

Пачатак: 08.06 (17:00)
Канец: 08.06 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Google

На сённяшні дзень Уладзімір Крукоўскі з’яўляецца класікам беларускага плаката. Прадстаўленыя на выставе працы ахопліваюць перыяд творчасці з 1972 па 2001 гг. і ўвасабляюць найбольш актуальныя сацыяльныя выказванні, звязаныя са спецыфікай суіснавання ў беларускай культурнай прасторы праяў лакальна-гістарычнага і ўніфікавана савецкага. Антрапалагічнае прачытанне творчасці мастака дае на выхадзе візуальны тэкст аб майстэрскім балансаванні паміж афіцыйным і неафіцыйным, праграмна-партыйнай і прадыктаванай нацыянальнай самасвядомасцю.

Тэматыка работ супярэчлівая: побач з камуністычнай ідэалогіяй уважлівы позірк знаходзіць вобразы, якія адсылаюць да пытанняў экалогіі, двухмоўя, аховы культурнай спадчыны, вопыту вайны, што траўміруе, і сталінскіх рэпрэсій. Аўтарскі стыль Уладзіміра Крукоўскага імкнецца да метафар, нечаканых проціпастаўленняў і вострай лаканічнасці. Мастаку ўдаецца артыкуляваць праблемныя аспекты сацыяльнага жыцця, якія патрабуюць увагі, улічваючы пры гэтым запыт дамінуючага дыскурсу.

Упадабанымі тэхнікамі мастака з’яўляюцца шаўкаграфія (трыпціх “120 гадоў паўстання К. Каліноўскага”, “Паважайце родную мову”, “Раззбраенне – патрабаванне часу!”, “П’янства = злачынства!”, “Маніфест”) і малюнак гуашшу.

Выстава “Падзеі і постаці”, прымеркаваная д 80-годдзя мастака, уяўляе сабой рэтраспектыўны паказ найбольш вострых і афарыстычных работ з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Біяграфічная даведка

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў горадзе Асіповічы. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Корвін». Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскім педагагічным інстытуце (графічны факультэт). З 1970 года жыве і працуе ў Мінску. Аўтар кніг і шматлікіх журналісцкіх публікацый пра беларускую гісторыю і геральдыку. У мінулым – мастацкі рэдактар часопісаў “Літаратура і мастацтва”, “Маладосць”, “Спадчына”. Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў. З’яўляецца сааўтарам эталона дзяржаўнага герба “Пагоня” (1991–1995). Узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі
    • Да Дня народзінаў пісьменніка: песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча
    • Томас Венцлава: Спрэчкі сыдуць, будзем мець дзве дзяржавы, гістарычна вельмі блізкіх і прыязных адна да адной
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип