Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 - 15.06.2025 10:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) 4 рублі

 

У аўторак, 13 траўня, у віцебскім абласным краязнаўчым музеі пачынае працу выстава «Віцебская акварэль».





Працэс станаўлення акварэльнай школы ў Беларусі вызначыўся ў другой палове 1960-х гг., але акварэль на Віцебшчыне мае глыбокія гістарычныя карані. Успомнім серыю пейзажаў Віцебска, якія выканалі мастакі Юзаф Пешка і Напалеон Орда.

У 1910-1920-я гг. да акварэлі звяртаюцца вучні школы Юрыя Пэна — Марк Шагал і Давід Якерсон.

Новым вітком развіцця акварэльнай школы сталі 1950-я гг., калі Іван Сталяроў змог прывіць любоў да акварэлі многім сваім студэнтам.

Адным з яго вучняў стаў таленавіты Фелікс Гумен, які першым у Савецкім Саюзе напісаў і з бляскам абараніў дыпломны праект акварэллю.

З таго часу шэраг віцебскіх акварэлістаў папаўняецца вучнямі Івана Сталярова і Фелікса Гумена, а затым вучнямі іх вучняў. Так узнікла дзіўная з’ява, якую па праве можна назваць «віцебскай школай акварэлі».

З сярэдзіны 1960-х гг. віцебскія таленавітыя акварэлісты Іван Сталяроў, Генадзь Шутаў, Віктар Лук’янаў, Вікенцій Ральцэвіч, якія ўдзельнічалі ў выставах, прыцягнулі да акварэлі вялікую ўвагу публікі, павысілі яе статус у вачах знаўцаў і знатакоў.

Грамадскае аб’яднанне «Віцебская акварэль», ідэйным натхняльнікам якога стаў віцебскі мастак Міхаіл Ляўковіч, створанае ў 1995 годзе, прадстаўляла 32 майстроў розных узростаў і творчых лёсаў.

На выставе прадстаўлена больш за 80 твораў мэтраў віцебскай акварэлі і сучасных мастакоў.


Квіткі — 4 рублі дарослым, 2 рублі школьнікам і студэнтам.



Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Дуэт «Дабранач» у Віцебску

14.06.2025 (18:00 - 20:00) арт-парк «Саўлукоў-Мэбля» (пр-т Будаўнікоў, 15)

Юбілей Алеся Мышкевіча ў Варшаве

17.06.2025 (19:30 - 22:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.06.2025 11:00 - 21.06.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ