Выстава «Шаржы на класікаў» у Мінску

29.04.2024 - 31.05.2024 17:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6,50 рублі
 

У панядзелак, 29 красавіка, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава «Шаржы на класікаў».






Дата: 29 красавіка

Час: 17.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 



На вядомых вам партрэтах паэтаў і пісьменнікаў — Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Лужаніна і іншых — тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у кнігах, яны звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі, такімі, якімі і сапраўды павінны выглядаць майстры пяра. 

На выставе вы ўбачыце іх зусім іншымі — жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі. 


Вас чакаюць шаржы на вядомых дзеячаў беларускай літаратуры такіх мастакоў, як Я. Кашкель, Б. І. Антаноўскі, І. Ігін, А. В. Волкаў, Дз. М. Красільнікаў, С. Р. Раманаў, Г. Дакальская, Я. М. Ганкін, М.А. Малевіч, К.С. Елісееў, Ц-Г. Кіпніс, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з фондаў музеяў. 



Экспазіцыя аб’яднала матэрыялы з фондаў музея Якуба Коласа, музея Янкі Купалы, музея гісторыі беларускай літаратуры, архіва літаратуры і мастацтва, Саюза мастакоў.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ