Выстава «Шляхамі Скарыны» ў Мінску

11.11.2022 - 13.01.2023 18:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 5 рублёў

У пятніцу, 11 лістапада а 18-й, у галерэі «Арт-Беларусь» адкрываецца выстава «Шляхамі Скарыны». Прымеркаваная яна да 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, экзэмпляр якой знаходзіцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».



Дата: 11 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск


На выставе, акрамя арыгінальнага экзэмпляра «Малой падарожнай кніжкі» з банкаўскага збору, можна пабачыць факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў — 38 маштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам.

Таксама на выставе будзе максімальна дакладная працуючая рэканструкцыя станка Францыска Скарыны, станкі і механізмы для друку XIX — пачатку XX стагоддзяў і вялізная карта, створаная па матывах прататыпаў XVI стагоддзя. Яна дазволіць убачыць маршрут вялікага падарожжа Скарыны па Еўропе.

А наведвальнікі змогуць проста на на выставе сабраць некалькі вялікіх Скарынавых пазлаў-гравюр.

Куратар — Аляксандр Зінкевіч.


Квіткі — 5 рублёў.

Выстава працуе да 15 студзеня.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Этнавечарына Крашчэнне – Калядам прашчэнне! у Гомелі

17.01.2026 (15:00 - 17:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Паказ фільма "Пад шэрым небам" у Варшаве

20.01.2026 (20:30 - 21:30) Kino Iluzjon Filmoteki Narodowej (ul. Narbutta 50A)

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ