Выстава беларускіх мастакоў у Варшаве «Штучная кома»

23.10.2021 10:00 - 10:00 Мультыкультурны цэнтр (Jagiellońska 54, 03-463) Бясплатнае

З 23-га кастрычніка ў Мультыкультурным цэнтры ў Варшаве распачынае сваю працу выстава «Штучная кома». На ёй прадстаўлены працы маладых беларускіх мастакоў, вымушаных уцячы з краіны.


Дата: 3 23.10.2021 г. па 13.11.2021 г.

Месца: Мультыкультурны цэнтр, вул. Ягелонская, 54, 03-463 Варшава.

Якое жыццё ў беларускай турме? Чаму беларусы столькі гадоў жывуць у коме? Калі зменіцца Беларусь? Гэтыя найважнейшыя на сёння тэмы асвятляе выстава. 

Наведвальнікі змогуць убачыць работы дзясятка мастакоў, студэнтаў Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях летам 2020 года. Амаль год таму яны павінны былі паказаць свае працы ў Мінску, але галерэя, дзе павінна была адбыцца выстава, была зачынена, і многія мастакі былі арыштаваныя, некаторым з іх удалося ўцячы. Пасля амаль года пандэміі і пошуку сродкаў работы былі дастаўленыя ў Польшчу.

Незвычайны фармат выставы ў суправаджэнні мастацкіх спектакляў дазволіць паглыбіцца ў разуменне з'явы студэнцкага пратэсту беларусаў і паказаць уплыў падзеяў на асяроддзе маладых мастакоў.



Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing» у Варшаве

18.09.2026 14:00 - 04.10.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Майстар-клас па коніках-бірульках у Гомелі

19.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ