Выстава SLOW_MO у Познані

08.02.2025 - 28.02.2025 18:00 - 19:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае
 


У суботу, 8 лютага, у Бараку Культуры адкрываецца выстава Алены Бярэзінай SLOW_MO.




SLOW_MO — гэта серыя прац, натхнёная буквіцай з рукапісаў, якія захоўваюцца ў калекцыі Веткаўскага музея старавераў і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.

 Гэтыя буквіцы, створаныя сотні гадоў таму, былі напісаныя птушыным пяром, і, паводле мастачкі, «нібыта паходзяць з нябёсаў і пераносяць сваю духоўную энергію на паперу».

 Аўтарка засяроджваецца на дэталях, якія толькі пры павелічэнні набываюць выразнасць. 

Тое, што на першы погляд здаецца неістотным, аказваецца напоўненым сэнсам, а нават магічным. 

Засяроджванне ўвагі на гэтых тонкіх элементах дазваляе заўважыць іх схаваную прыгажосць і запомніць іх надоўга, — кажа спадарыня Алена. 

На яе думку, аздобленыя ініцыялы можна параўнаць з біблейскімі райскімі дрэвамі мудрасці, якія рассыпаюць літары, як насенне, на белыя старонкі. 

Творы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца не дакладнымі копіямі старажытных буквіц, а іх сучаснымі інтэрпрэтацыямі — свабоднымі варыяцыямі, натхнёнымі арыгінальнымі ўзорамі. 


Працуе выстава да 28 лютага. 




Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Майстар-клас па каліграфіі ў Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ