Выстава «Спадчына збіральніка «Віцебскай даўніны» ў Віцебску

11.07.2024 - 10.08.2024 13:00 - 18:00 віцебская абласная бібліятэка (вул. Леніна, 8а) Бясплатнае
 

У чацвер, 11 ліпеня, у абласной бібліятэцы адкрываецца выстава «Спадчына збіральніка «Віцебскай даўніны», прысвечаная 100-годдзю памяці гісторыка, археографа, краязнаўцы Аляксея Сапунова.







Дата: 11 ліпеня

Час: 13.00

Месца: віцебская абласная бібліятэка, вул. Леніна, 8а, Віцебск 




Ураджэнец Віцебшчыны Аляксей Сапуноў (1851–1924) — аўтар амаль 60 кніг і брашур, шматлікіх артыкулаў, энцыклапедычных даведнікаў. 

Яго грунтоўная праца «Віцебская даўніна» да гэтага часу застаецца запатрабаванай фундаментальнай крыніцай па гісторыі Паўночнай Беларусі. 

Аляксей Сапуноў — адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай акадэмічнай архіўнай камісіі і іншых навуковых устаноў. Сабраў унікальную бібліятэку. 


На выставе можна пабачыць навуковыя працы даследчыка, а таксама калекцыя кніг з аўтографамі і экзэмпляры з яго асабістай бібліятэкі. Сярод іх апісанні помнікаў архітэктуры і гістарычнай спадчыны такія, як «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Дзвінскія, або Барысавы камяні» (1890), «Чарцёж гор. Віцебска 1664 года» (1910), манаграфія «Рака Заходняя Дзвіна», асноўная праца — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебскага краю XI-XIX стст. «Віцебская даўніна» (1883-1888) і іншыя. 




Выстава працуе да 10 жніўня. Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

03.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава «Вёлікодны кнігасвет» у Заслаўі

05.04.2026 12:00 - 19.04.2026 17:00 (вул. Савецкая, 29)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ