Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк у Варшаве

02.04.2025 18:00 - 20:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6-2) Бясплатнае

 

У сераду, 2 красавіка, у Варшаве адбудзецца літаратурна-гістарычная сустрэча «Ад Рагвалода да БНР».





Вас чакае:

  •  экскурс у гісторыю да чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі;
  •  кніжны кірмаш з навінкамі ад «Камунікату» і іншых незалежных выдавецтваў, сярод кніг — «Споведзь» («Птушкі без гнёздаў») Л. Геніюш і аповесці В. Быкава — «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя» («Сотнікаў»), надрукаваныя без цэнзурных правак;
  •  аўтограф-сесія



Удзел бяруць:
 

Уладзімір Арлоў, пісьменнік, папулярызатар гісторыі; 

Яраслаў Іванюк, кіраўнік Фонду Kamunikat.org, найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі (65 000 выданняў). 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

:B:N: у Гдыні

05.04.2025 (19:00 - 21:00) «KLUBOKAWIARNIA» (ul. Generała Józefa Bema 19)

Акустычны J:МОРС у Гамбургу

06.04.2025 (18:30 - 20:00) Klub.k GbR (Steckelhörn 12)

Галіна Азеран у Тбілісі

11.04.2025 (20:00 - 22:00) Mechanica sound club (9 Dimitri Uznadze St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ