Выстава Сяргея Шабохіна «Сацыяльны мармур: тэктоніка пліт» у Тбілісі

03.06.2022 - 12.06.2022 17:00 - 19:00 прастора Cube in Context (Тбілісі) Бясплатнае


3 чэрвеня ў межах фестывалю ARTISTERIUM’15 у Тбілісі адкрываецца персанальная выстава беларускага мастака Сяргея Шабохіна «Сацыяльны мармур: тэктоніка пліт».



Дата: з 3 па 13 чэрвеня

Месца: Cube in Context, I Chavchavadze Ave, Тбілісі, Грузія


Тэктоніка пліт Сяргея Шабохіна — новы цыкл пра маштабныя геапалітычныя ўзрушэнні: ваенныя канфлікты, пандэміі, пратэстныя хвалі, перабудову светапарадку, культурныя рэвалюцыі — на прыкладзе бурных часоў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Праект уключае вобразы і метадалагічныя падыходы з іншых цыклаў, такіх як «Social Marble» і «We Are Stern Consumers of Cultural Revolutions», якія таксама разглядаюць кантэкст гістарычнага і культурнага напластавання і тэму разломаў і межаў.

Узяўшы за аснову ідэі авангарднага мастацтва 1920-х гадоў, мастак перанёс абстрактныя формы ў кантэкст рэалістычнага, прыцемкавага, рамантычнага і экспрэсіяністычнага, стварыўшы атлас вобразаў каласальных пераўтварэнняў у культуры, палітыцы і, шырэй, чалавечай свядомасці.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Канцэрт беларускіх музыкаў у Стыла

18.07.2026 22:00 - 19.07.2026 01:00 Piazza Matteotti

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ