Выстава «Трывожны чамаданчык» у Мінску

29.12.2021 - 10.01.2022 12:20 - 18:00 галерэя Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) Бясплатнае

У галерэі Беларускага саюза дызайнераў праходзіць групавая выстава «Трывожны чамаданчык».


Дата: па 10 студзеня 2022 г.

Час: з 10:00 да 18:00 (панядзелак-пятніца).

Абед: з 13:00 да 14:00.

Месца: вул. Брылеўская, 14, г. Мінск

Уваход вольны.

Тэл. для даведак: (017)2427781 / 3537782, (029) 380 80 75

У праекце «Трывожны чамаданчык» мастакі даследуюць гэты няпросты прадмет быту з кодавым замком і падвоеным дном, выкарыстоўваючы яго як вобраз, сімвал, метафару і матэрыял для стварэння работ.

Смутныя часы, эпідэміі і крызісы, закрыццё межаў, трывожныя прадчуванні, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, стан расчаравання і трывогі. Спыніце Зямлю, я сыйду...з дыстанцыі на далёкай станцыі. За гарызонт падзей. Унутраная эміграцыя ў месцы не такія далёкія. З адным толькі чамаданам, куды павінна змясціцца цэлае жыццё: расчараванні і робкія надзеі; успраміны; жыццёвы досвед; культурныя коды; квіток на цягнік, які з’ехаў; ключы ад дома, які згарэў; суб’ектыўная карціна свету ў залатым багеце; кошык піражкоў з напільнікамі ўнутры; картонка і сабачка, што ўпарта гаўкае ўслед каравану аблокаў, што плывуць па плыні.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ