Выстава Надзі Букі "Вера. Надзея. Любоў" у Варшаве

05.11.2025 - 30.11.2025 19:00 - 20:00 Прастора "MIT" (Stalowa, 36) Бясплатна

У сераду, 5 лістапада, у прасторы "MIT" адкрываецца выстава Надзі Букі "Вера. Надзея. Любоў".


Для мастачкі Надзі Букі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэтыя тры словы, зразумелыя ўсім, сталі нагодай быць.

Вера - як тое, што не дае задыхнуцца. Вера ў чалавека, у Бога, у будучыню.

Надзея - у аўтапартрэтах мастачкі, у працах, знятых з паказу ў Беларусі ў 2021 годзе, у звальненні са школы па палітычных прычынах. Надзею не могуць адабраць.

І любоў - як тое, што прыносіць радасць і прыводзіць у пачуццё ў любыя часы, дае творчасці стварацца, дзе б ты ні быў.

Надзя Бука – беларуская мастачка, ілюстратарка больш за 20 кніг. Для стварэння сваіх работ выкарыстоўвае манікюрныя нажніцы, натхненне ад Пікасо, Шагала, Клімта і Мунка, традыцыйнае мастацтва выцінанкі і кантрасныя колеры, прыходзячы да простай і выразнай формы, вызвалення ад мітусні і звароту да традыцыі, чалавека, свабоды і хрысціянскіх матываў.

Выстава працуе да 30 лістапада.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ