Выстава, прысвечаная беларускім пратэстам, у Юрмале

25.03.2023 - 28.05.2023 09:00 - 17:30 (Zigfrīda Meierovica prospekts, 3) Бясплатнае

У межах мерапрыемстваў прысвечаных 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Арт-станцыя «Дубулты» і аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка» прадстаўляюць у Юрмале выставу «Крэатыўная рэвалюцыя» прысвечаную шырокамаштабным пратэстам у Беларусі ў 2020-ым годзе.


Дата: 25 сакавіка — 28 траўня

Час: 9:00 — 17:30 (час мясцовы)

Месца: Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (жд.ст. «Дубулты»)

Экспазіцыя пакажа ўвесь крэатыў, з якім беларусы супраціўляліся фальсіфікацыі выбараў, гвалту ўладаў, спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды, а таксама пазнаёміць з нізавымі ініцыятывамі, якія аб’ядналі людзей па ўсёй краіне.

Першы паверх будзе прысвечаны фотасведчанням тэрору, учыненага ўладай, мірным маршам, якія сталі адказам на гвалт, дваровым ініцыятывам, якія аб’ядналі людзей, а таксама культурнаму феномену Беларусі — сцягам пратэстных раёнаў.

На другім паверсе будуць прадстаўлены работы вядомага мастака Уладзіміра Цэслера і керамісткі Ганны Мядзведзевай.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ