Выстава NICHT UNSER KRIEG у Дзюсельдорфе
24.02.2023 - 05.03.2023
19:00 - 20:00
WELTKUNSTZIMMER (Ronsdorfer Str. 77a)
Бясплатнае
У пятніцу, 24 лютага, міжнародная суполка мастакоў супраць вайны ва Украіне antiwarcoalition.art, у якой ёсць і беларускія творцы, ладзіць у Дзюсельдорфе выставу выставу NICHT UNSER KRIEG.
Дата: 24 лютага
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: WELTKUNSTZIMMER, Ronsdorfer Str. 77a, Дзюсельдорф
Выстава спрабуе адказаць на графіці, плакаты і іншыя лозунгі ў грамадскіх месцах па ўсёй Германіі, якія абвяшчаюць «das ist nicht unser Krieg!» («Гэта не наша вайна!»).
Выставай з удзелам мастакоў з Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Мексікі, Швецыі і Украіны antiwarcoalition.art прапануе асэнсаваць расейскае ўварванне ва Украіну як «нашу» вайну.
Мастакі прапануюць паразважаць пра індывідуальны ўдзел у гэтай вайне праз ланцужок харчовых паставак, закупку газу, размеркаванне працы ў ІТ-індустрыі і экалагічныя выклікі.
Вайна закранае кожнага з нас па-рознаму — кагосьці фізічна, кагосьці эканамічна, а ў сукупнасці стварае пагрозу агульнай будучыні.
Гэта не вайна паміж Расеяй і Украінай — гэта наша вайна!
Выстава працуе па 5 сакавіка.