Выстава Вікторыі Ільіной «Населеныя пейзажы» ў Мінску

26.04.2024 - 10.06.2024 19:00 - 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 7 рублёў


 У пятніцу, 26 красавіка а 19-й, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца выстава гарадзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной «Населеныя пейзажы».




Дата і час: 26 красавіка ў 19.00

Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск



Майстар вядзе нас скрозь лес, сцяжынкай у поле ці дарогай да хаты. 

Пры гэтым завастрае позірк на тым, што ў штодзённым жыцці ў спешцы часцей за ўсё не заўважаецца. Прымушае нас агледзецца, здзівіцца. Як мяняецца дзень і прыходзіць цемра, запальваюцца ліхтары і з’яўляюцца зоркі. 

Падаецца, што чуваць, як бяжыць час. І хочацца спыніцца, замерці, успомніць цёплы пясок, халодны снег, празрыстую ваду, дрыготкае лісце і тое, што немагчыма расказаць словамі. 

Вось у гэтае адчуванне і паглыбіць вас выстава.


Вікторыя Ільіна нарадзілася ў Гродне. Скончыла мастацкую вучэльню імя Глебава, Беларускую Акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Жыве і працуе ў горадзе на Нёмане. 



Працуе выстава да 10 чэрвеня.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Мова Нанова» ў Лодзі

10.04.2026 (19:00 - 21:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

12.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Тэатралізаванае чытанне «Ма-Сін-Сін» у Мінску (12+)

19.04.2026 19:00 - 20.04.2026 20:10 РТБД (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ