Выстава выставы графікі Алены Шымко ў Віцебску

17.01.2025 - 09.02.2025 16:00 - 18:00 выставачная зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) 5 рублёў


У пятніцу, 17 студзеня, у Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрываецца выстава графікі Алены Шымко.



Алена Шымко па адукацыі інжынерка-праграмістка, працавала ў галіне IT каля 10 гадоў. Потым зразумела, што жадае займацца маляваннем. І вось ужо некалькі гадоў увасабляе сваю мару быць мастачкай.


 «Мастацтва — гэта радасць, свабода быць сабой. Гэта як здольнасць лётаць — нешта сапраўды захапляльнае і натхняльнае. Мастацтва робіць мяне шчаслівай — той факт, што мае працы жывуць у дамах у некаторых людзей — гэта натхняе мяне больш за ўсё і кажа аб тым, што я павінна працягваць». 

На першай персанальнай выставе мастачкі будуць прадстаўлены каля 40 пейзажаў, анімалістычных і кветкавых кампазіцый, выкананых у розных тэхніках: пастэллю, акварэльнымі фарбамі, каляровымі алоўкамі, графітам.




Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ