Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні

05.05.2023 - 30.05.2023 19:00 - 19:00 галерэя GODO (Malūnų str. 6А) Бясплатнае

У чацвер, 4 траўня, мінская галерэя ДК сумесна з віленскай GODO адкрываюць у Вільні выставу «Дыялогі».



Дата: 4 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: GODO, Malūnų str. 6А, Вільня

Гэты праект — размова двух выдатных беларускіх сучасных мастакоў: Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча.

У сваіх творах Яўген Шадко часцей за ўсё робіць акцэнт на асобах і частках цела. Серыя партрэтаў прадстаўляе характары, асобы, застылыя ў часе, у імгненні. Анатамічныя часткі цела часта ссоўваюцца, відазмяняюцца, фрагментуюцца; чалавек на карціне існуе ў розных сітуацыях і адначасова. Такім чынам, героі вырываюцца з асабістых гісторый.

У творах Сяргея Грыневіча спалучаюцца рэалістычныя і абстрактныя прыёмы. Карціны запамінаюцца каларытнасцю і нестандартнай кампазіцыяй.

Куратарка — Кацярына Давыдава-Вісоцке. Выстава працуе 

Выстава працуе да 30 траўня.


Час працы галерэі: пн-пт 13.00-19.00, сб 12.00-18.00.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ