Выстава «Я выйшаў з дому» ў Мінску

04.06.2025 - 08.06.2025 11:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 10 рублёў

4 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачынае працу выстава «Я выйшаў з дому», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей. 





На выстаўцы прадстаўлены каля 30 работ вучняў студыі «Dzikie Zlaki», створаныя на стыку творчага пошуку і вырашэння навучальных задач. 

На працягу навучальнага года маленькія аўтары даследавалі розныя спосабы глядзець на свет, назіралі невідавочныя ўласцівасці відавочных рэчаў, вывучалі прастору рэальнага і ўяўнага і спрабавалі розныя матэрыялы і іх спалучэнні. 

Дзеці выходзілі на даследчыя шпацыры і зазіралі ва ўнутраныя светы, а знаходкі і скарбы, прынесеныя з гэтых прагулак, захавалі ў сваіх творах.


Выстава працягнецца да 8 чэрвеня. ⠀ 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ