Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску

19.05.2022 - 30.07.2022 17:00 - 18:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 3,5 рублі


19 траўня музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа, карыстаючыся тым, што абодва нашыя песняры — аднагодкі, адкрываюць сумесную выставу «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» з нагоды 140-годдзя з дзён іх нараджэння.



Дата: 19 траўня

Час: 17.00

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск


Янка Купала і Якуб Колас нарадзіліся ў адзін год, у іх жыццёвым шляху было шмат агульных момантаў: жыхарства ў Вільні і Мінску, праца ў «Нашай Ніве», Інстытуце Беларускай Культуры, Акадэміі навук Беларусі. Абодва былі сведкамі І і ІІ Сусветных войнаў.


Абодвум было ўласціва пачуццё гумару ў жыцці і майстэрства іроніі ў творчасці, пра што сведчаць шматлікія ўспаміны сучаснікаў паэтаў і іх творы. Досыць падстаў, каб паглядзець на іх жыццё і сяброўства праз прызму іх гумару.


У экспазіцыі — рукапісы твораў і прыжыццёвыя выданні, фотаздымкі, прысвечаныя паэтам шаржы мастакоў, меморыі — сведкі жартоўных выпадкаў з жыцця Янкі Купалы і Якуба Коласа, вядомых з успамінаў сучаснікаў і нашчадкаў.


Выстава працуе па 30 ліпеня.




Вам можа быць цікава

Батлеечны спектакль "Сымон-музыка" ў Мінску

22.10.2025 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ