Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

29.04.2022 - 29.05.2022 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 2 рублі


29 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адкрыецца новая выстава «Жывая вада», прысвечаная сімволіцы і значэнню вады ў беларускіх звычаях і традыцыях.



Дата: 29 красавіка

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель


Культура любога старажытнага народа ўстойліва ўспрымала ваду, як крыніцу жыцця і сімвал жыццядайнасці. Навукаёмістая фраза «чалавек на 80 працэнтаў складаецца з вады» без супярэчнасці падцвярджаецца радкамі з Евангелля, дзе Хрыстос, ў бяседзе з самаранкаю сведчыць аб крыніцы вады жывой, якая бруіцца ўнутры чалавека.


Безумоўна, гаворка ідзе аб розных узроўнях успрыяцця: матэрыяльнам і духоўным — культура якраз і займаецца іх ўраўнаважаннем і вызначэннем прыярытэтаў.


Выстава прысвечана гэтай шматстайнай з’яве: вада ў помніках мастацкай культуры і вуснай творчасці, яе багаслоўскія аспекты і народныя звычаі.


Супрацоўнікі музея дастаткова паездзілі па населеных пунктах рэгіёну, каб цяпер мець мажлівасць падзяліцца сваімі ўражаннямі, запісамі, назіраннямі.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ