Выступ Вольгі Гапеевай і Улада Бубена “Асінхронне плаванне”

22.05.2015 19:00 - 21:00 Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх (ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower)) Бясплатнае

“Асінхронне плаванне” – паэтычны пэрфоманс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа – Улад Бубен.

Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля – крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў пэрфомансе “Асінхроннае плаванне”.

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – паэтка, перакладчыца, даследчыца. Аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка праграм у Нямеччыне, Аўстрыі і Латвіі. Ейныя творы перакладзеныя на нямецкую, англійскую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных паэтычных фестываляў. Мае ступень кандыдата навук, займаецца праблемамі лінгвістыкі, філасофіі мовы, тэорыі і практыкі перакладу, сацыялогіі цялеснасці, даследуе гендарную праблематыку ў мове і літаратуры. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі. Выступае з паэтычнымі перформансамі.

 Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

Далучыцца да падзеі ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава нарцысаў у мінскім батанічным садзе

17.04.2026 11:00 - 21.04.2026 19:00 выставачны павільён, батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Абрад «Сыра» ў Брэсце

23.04.2026 (16:30 - 18:30) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Беластоку

23.04.2026 (18:00 - 20:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ