Майстар-клас па вырабе выцінанкі-набіванкі ў Мінску

22.11.2025 12:00 - 14:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк) Бясплатнае

У суботу, 22 лістапада, у Лошыцкім маёнтку ладзяць майстар-клас па выцінанцы-набіванцы «Каляровая альтанка».


Майстрыня Наталля Клімко пакажа адметную тэхніку «выбівання» малюнкаў на паперы.

Вы даведаецеся, як з дапамогай інструментаў – долата, расплюшчанага цвіка ці металічнай трубачкі – ствараюцца неверагодныя ўзоры.

Атмасферу сапраўднай беларускай культуры дапоўніць музычнае суправаджэнне ад мульціінструменталісткі Кацярыны Радзівілавай, носьбіткі элемента нематэрыяльнай спадчыны «Культура беларускай дуды ў г. Мінску».

Удзел - па квітку ў музей. Запісвайцеся па тэлефоне +375173961886 ці праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by.


Вам можа быць цікава

Кінафестываль "Паўночнае ззянне" ў Таліне

19.11.2025 18:00 - 20.11.2025 18:00 Baltic Film, Media and Arts Institute, SuperNova cinema (N-406)

Майстар-клас па лінагравюры ў Мінску

22.11.2025 (13:00 - 15:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ