«Я ўсё магу патлумачыць»: выстава Максіма Осіпава ў Варшаве

17.02.2022 - 27.02.2022 18:00 - 20:00 галерэя «Kordegarda» (Płocka 13) Бясплатнае

17 лютага ў варшаўскай галерэі «Kordegarda» адкрываецца выстава маляванак мастака і дызайнера Максіма Осіпава «Я ўсё магу патлумачыць». На адкрыццё выставы ўваход вольны.



Дата: 17 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры «Kordegarda», Płocka 13, Варшава

Выставачны праект створаны ў рамках стыпендыі «Gaude Polonia». Мастак вярнуўся да забытага беларускага мастацтва маляваных дываноў. Творы ўяўляюць сабой дэкаратыўныя маляваныя «дываны», накшталт тых, якімі ўпрыгожвалі сялянскія хаты ў міжваенны час і пасля вайны.

Галоўная асаблівасць гэтага жанру — непрафесійнае капіраванне і інтэрпрэтацыя вядомых карцін і рэпрадукцый такім чынам, што яны выпадкова ці наўмысна нясуць іншую эмацыйна-інфармацыйную нагрузку, чым арыгінал.

На маляваных дыванах" маляваліся мудрагелістыя выявы біблейскага раю, ідылічныя, любоўныя і батальныя сцэны. Народныя мастакі не вельмі ўмела перапісвалі ілюстрацыі з Бібліі і творы вядомых жывапісцаў.

У той час, калі галоўнай праблемай беларусаў было фізічнае выжыванне, яны працягвалі купляць і заказваць «дываны». Магчыма, мастацтва было для іх адным з нямногіх спосабаў захаваць сваю чалавечнасць. Мастакі ж, наадварот, узаемадзейнічалі са светам, аддзяляючы сябе ад яго экранам, на якім яны прадстаўлялі тое, што можна было б назваць марай.

Мастак, аднак, не ўцякае насустрач марам, як яго папярэднікі. Ён выкарыстоўвае мову наіўнага мастацтва, каб утаймаваць рэчаіснасць, дзе пануюць хлусня, трызненне і няўпэўненасць. Наіўная мова дазваляе ператварыць самарэфлексію ў зразумелы кожнаму пасланне.

Выстава працягнецца па 27 лютага.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ