Яблычны Спас у Неглюбцы

19.08.2023 08:00 - 18:00 (Гомелькая вобл.) ад 10 рублёў

У суботу, 19 жнўіня, Веткаўскі музей кліча ў Неглюбку на імпрэзы ткацкага летніка.


 
Дата: 19 жніўня

Час: з 8.00 (час мясцовы)

Месца: в. Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомелькая вобл. 


На сам летнік вольных месцаў ужо няма. Але ж у апошні святочны дзень да актыўнасцяў можа прыяднацца кожны ахвотны!

Глядзіце, колькі ўсяго будзе! 

наведванне святочнай службы на «Спаса» ў Мікольскай царкве, асвячэнне яблыкаў і мёду (служба пачынаецца а 8-й раніцы); 

абраканне ля крыніцы; 

святочны абед;

 лекцыя-практыкум «Каляндар традыцыйнага ткацтва»; 

традыцыйныя танцы пад гармонік.


Калі ў вас ёсць строй — абавязкова апранайце! 

Можна прыехаць вечарам у пятніцу 18 жніўня і пераночыць разам з іншымі ўдзельнікамі ў вясковай хаце. Будзе смачная вячэра, спеўкі і лазня. 


Важна: абавязкова папярэдне запісвайцеся ў дырэкт Веткаўскага музея, каб вас чакалі і разлічылі на вас актыўнасці і ежу. 


Дабрацца да Неглюбкі можна і грамадскім транспартам — аўтобусам з гомельскага аўтавакзала (ездзіць штодзень у 10:10 і 16:25). У дарозе — 2 гадзіны.

Кошт удзелу: 19 жніўня — 10 рублёў (уваходзіць абед); 18 і 19 жніўня — 20 рублёў (уваходзіць вячэра, сняданак, абед).





Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ