Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая

08.11.2016 19:00 - 20:30 Бізнес-клуб “Imaguru” (вул. Фабрыцыуса 4) Уваход вольны

8 лістапада, аўторак

19.00-20.30

Бізнес-клуб “Imaguru”, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Уваход вольны

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая”.

Рэстарацыі, імпрэзы і вечарыны на Кастрычніцкай ды Зыбіцкай вуліцах Мінска цалкам аднавілі забаўляльную культуру горада. Хто дапамог начному жыццю Мінска выйсці з комы? Чаму ў 2-мільённым Мінску гэта атрымалася толькі нядаўна і як не страціць імпэт? Якія карысныя высновы мы можам зрабіць з кейсаў Кастрычніцкай і Зыбіцкай для развіцця культуры Мінска?

Нашыя госці – “агенты зменаў” з абодвух цэнтраў прыцяжэння, якія дапамагаюць Мінску стаць сучасным еўрапейскім горадам, не горшым за Варшаву ці Кіеў.

Міла Котка, куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil, супрацоўніца Амбасады Бразіліі ў Беларусі

Дзяніс Вальдэс, саўладальнік бара El Pushka, настаўнік школы барменаў Splash & Dash

Яся Каралевіч-Картэль, журналістка, анлайн-часопіс CityDog.by

Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца на падзею тут.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у “Фэйсбуку” і ва “УКантакце”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ