«Як выглядае МОВА 墨瓦?» Выстава графічных работ Наталлі Гарачай

22.10.2014 19:00 - 21:00 Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

22 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі “Ў” адбудзецца адкрыццё кароткатэрміновай выставы твораў Наталлі Гарачай, прысвечаная ўяўнаму свету рамана Віктара Марціновіча МОВА 墨瓦, а таксама прэзентацыя яго рускамоўнага перакладу, выдадзенага 34mag.net. Беларускамоўны папяровы варыянт рамана, выдадзены пры дапамозе кампаніі “Будзьма беларусамі!”, быў прэзентаваны пры канцы верасня.

У імпрэзе, якая пройдзе ў фармаце аднадзённай event-выставы, мы запрашаем узяць удзел і тых, хто яшчэ толькі збіраецца “пакаштаваць” “Мову”, і тых, хто ўжо далучыўся да свету рамана, прачытаўшы яго. Экскурсію па экспазіцыі правядзе аўтар рамана Віктар Марціновіч.

“Гэта будзе экскурсія не толькі па графічных выявах Наталлі Гарачай, але і па Мінску “Мовы” ў маім уяўленні. Я раскажу, якім бачыў чайна-таўн, як выглядала Плошча мёртвых у маіх фантазіях. Мы пакажам Мінск, захоплены трыядамі. Вы пабачыце шыльдачкі страхоўшчыкаў на беларуска-кітайскай мяжы, “сініх ліхтароў” і кітайскіх генералаў, мурашнік, што нарос на Нямізе, і ягонае ўзножжа ля Вострава слёз,” — кажа Віктар Марціновіч, які адмыслова для імпрэзы прыедзе ў Мінск з доўгатэрміновай камандзіроўкі.

Звяртаем Вашу ўвагу, што выстава 22 кастрычніка — гэта ўнікальная магчымасць задаць пытанні Віктару Марціновічу і пабачаць графічныя творы Наталлі Гарачай у стылістыцы new urban realism, якія ілюструюць адметнасці рамана “Мова”.

Join the MOVAment!


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Vulitsa Ezha ў Мінску

18.07.2026 12:00 - 19.07.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ