Як зрабіць мясцовае самакіраванне эфектыўным: майстар-класы ад Кшыштафа Захаржэўскага ў Брэсце

02.12.2017 13:00 - 17:30 Пасля папярэдняй рэгістрацыі Неабходна рэгістрацыя

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх зацікаўленых (і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў) на майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).

Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел.

Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.

Майстар-класы (падчас якіх меркаванне кожнага ўдзельніка вельмі важнае) адбудуцца:

– у Брэсце — 2 снежня з 13:00 да 16:30. Арганізацыйны партнёр – Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”;

– у Мінску — 3 снежня з 13:00 да 17:30.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя:

– да 24:00 1 снежня (пятніца) – для ўдзелу ў майстар-класе ў Брэсце (2 снежня)
– да 24:00 30 лістапада (чацвер) – для ўдзелу ў майстар-класе ў Мінску (3 снежня).

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ