Юбілейная вечарына. «Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет...»

29.09.2021 17:30 - 17:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Бясплатнае

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну, прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння паэта. 


Дата: 29 верасня.

Час: 17.30

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча, 13.  

Уваход вольны.

Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Варта вернасці» (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце «Сцяг камунізма». Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

На вечарыне ўпершыню будуць экспанавацца скульптурныя работы Эдуарда Астаф’ева, прысвечаныя Генадзю Бураўкіну.

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна (удава паэта) перадала ў фонды музея.


Паверце,
Мне для шчасця трэба
Зусім нямнога, далібог:
Высокае святое неба
І разняволенасць дарог,
Запрацаваны хлеб жытнёвы,
Галоўка ўнука пад рукой,
І асалода роднай мовы,
І краю роднага спакой,
Куст ядлаўцовы ля парога,
Глыток крынічнае вады…
І не хачу я больш нічога
На ўсе апошнія гады.
(Г.Бураўкін)



Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ