Юбілейны канцэрт музыкі і педагога Лучыі Ластаўкі ў Мінску

17.02.2022 19:00 - 20:30 Дзяржаўная філармонія (пр-т Незалежнасці, 50) Бясплатнае

17 лютага філармонія запрашае на канцэрт, прысвечаны 60-годдзю творчай дзейнасці музыкі і педагога Лучыі Ластаўкі.



Дата: 17 лютага

Час: 19.00

Месца: Малая зала Філармоніі, пр-т Незалежнасці, 50, Мінск

Як заўсёды, абавязковым удзельнікам «дня альтыста» (а ў Беларусі гэты дзень асацыюецца з імем выключна Лучыі Леанардаўны і адзначаецца штогадовым канцэртам) стане Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраваннем Яўгена Бушкова.

З дня заснавання калектыву больш за 30 гадоў Лучыя Ластаўка была нязменным канцэртмайстрам групы альтаў, а ў розны час была дырэктарам і другім дырыжорам.

Бліскучая сольная кар’ера альтысткі натхніла вядомых беларускіх кампазітараў на шматлікія творы; некаторыя з іх прагучаць на канцэрце.

Таксама ў праграме — шэдэўры альтавай музыкі Р. Шумана, І. Брамса, М. Бруха, Дж. Энэску, Д. Міё, Кш. Пендэрэцкага.

Імёны салістаў пакуль не выдаюцца, абяцаюць сюрпрыз. 


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ