“З усмешкай па жыцці” :)

21.06.2016 16:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Беларусы заўсёды казалі “смяяцца – не грэх”, бо ведалі смех працягвае жыццё, дапамагае змагацца з непрыемнасцямі, а ўсмешка спрыяе наладжванню сяброўства і прыемных ўзаемаадносін. І, нават, крытычныя заўвагі ў бок чалавека, калі прамаўляюцца з гумарам, успрымаюцца не так востра і балюча.

Аляксандр Каршакевіч – беларускі карыкатурыст, прызнаны майстра ў галіне сяброўскага шаржу. Выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава, вось ужо 33 гады ён працуе ў часопісе “Вожык”, галоўным беларускім альманаху сатыры і гумару. У творчым багажы Аляксандра Пятровіча – коміксы, ілюстрацыі да дзіцячых выданняў, карыкатуры.

Але сапраўдную вядомасць Аляксандру Каршакевічу прынеслі менавіта шаржы, галоўнымі героямі іх сталі дзеячы сучаснай культуры Беларусі – паэты, празаікі, акцёры, рэжысёры, калегі-мастакі і сябры. Мастака выдзяляе тонкае пачуццё гумару, далікатныя адносіны да героя. Таму няма пакрыўджаных, абражаных, наадварот, толькі светлыя ўсмешкі з’яўляюцца на тварах тых, хто знаёміцца з работамі майстра.

Запрашаем на прэзентацыю шаржаў Аляксандра Каршакевіча, пад час якой будзе магчымасць сустрэцца з Аўтарам і яго Героямі, даведацца, як адбываецца творчы працэс стварэння такіх работ. Гасцей імпрэзы чакаюць сюрпрызы і прыемныя адкрыцці!

Да сустрэчы!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл. 334 07 61, 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com


Вам можа быць цікава

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ