Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

31.01.2026 13:00 - 14:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

У суботу, 31 студзеня, "Кніжны Вырай" запрашае на чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак.


Прапануюць чытаць адну з казак для дзяцей, напісаную Вольгай Гапеевай, - "Кот і Кацяня".

Дзіцячыя творы Вольгі Гапеевай - гэта інтэлектуальныя і тэрапеўтычныя гісторыі пра складаныя эмоцыі і права быць “іншым”.

Спадарыня Вольга стварае ўтульныя сусветы, у якіх ажываюць звычайныя рэчы і нават словы. Яе кнігі аднолькава цікавыя і карысныя як для малых чытачоў, так і для дарослых, якія шукаюць сэнс і суцяшэнне.

Удзельнікаў і ўдзельніц чакае чытанне, творчасць і маленькі пачастунак.

Уваход вольны, і можна заданаціць. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Антон Анішчанка ў Берліне

28.01.2026 (20:00 - 22:00) Morphine Raum (Köpenicker Straße 147)

Фотавыстава «Давай сустрэнемся ў Гродна» ў Гродне

30.01.2026 17:00 - 16.02.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Альгерд Бахарэвіч у Кёльне

31.01.2026 20:00 - 29.01.2026 21:00 Schauspiel Köln (Depot 2, Schanzenstraße 6-20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ