Закрыццё сезону «Мовы Нанова» пад Уроцлавам

14.06.2025 - 15.06.2025 15:00 - 15:00 (Plac Pałacowy, 1) 90 злотых


Гэтымі выходнымі, 14 і 15 чэрвеня, у Гошчы пад Уроцлавам ладзяць урачыстае звяршэнне сезону «Мовы нанова». 





Вас чакае летняя сустрэча, дзе будзе месца і адукацыі, і культурным актыўнасцям, і вясёлай забаве са спевамі ля вогнішча пад зорным небам ў цёплай кампаніі. 

Госці:
 

 гурт «ZUI» 

 гурт «Offline meetup» 

 Паліна Маслянкова, сертыфікаваная адукатарка, стваральніца анлайн-курсаў па беларускай мове «Пакрысе» 

Абяцаюць:
 

  •  традыцыйнае падсумаванне сезона з падарункамі 
  •  інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове для дарослых 
  •  майстар-класы па стральбе з лука і па адабленні экаторбачак 
  •  экспрэс-дэгустацыя аранжавага віна (прыхапіце з сабой келіх!) 
  •  для дзетак — творчыя заняткі па гісторыі Беларусі з Таццянай Гайдук, адукатаркай, магістаркай гістарычных навук 
  •  экскурсія па палацы 
  •  ёга (кілімок таксама прыхапіце) 
  •  музычны выступ 
  •  вогнішча (каўбаскі ўключаныя ў кошт) 
  •  намётавае поле пад самым палацам 



Кошт — 90 злотых з дарослага на арганізацыйныя выдаткі. Дзеткам да 12 гадоў — 40 злотых. Каб пацвердзіць удзел, просяць аплаціць палову ад сумы пасля рэгістрацыі. 

Падрабязны расклад імпрэзы, як дабрацца да Гошча ды іншыя дэталі глядзіце ў форме рэгістрацыі. 



Вам можа быць цікава

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

09.06.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Прэзентацыя інструментаў Івана Кірчука ў Маладзечне

10.06.2026 (17:00 - 19:00) мінскі гарадскі краязнаўчы музей (вул. Партызанская, 3)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ