«Замест сэрца — пустата». Творчая сустрэча з пісьменніцамі Іргалем Фісеха Мебрахту і Сабінай Брыло ў Берліне

13.06.2023 20:00 - 21:00 Kunsthaus Acud (Veteranenstrasse 21) Бясплатнае

У аўторак, 13 чэрвеня, у Берліне адбудзецца літаратурная імпрэза «Замест сэрца — пустата».



Удзел у ёй бяруць беларуская журналістка і пісьменніца Сабіна Брыло і эрытрэйская літаратарка Іргалем Фісеха Мебрахта.


Дата: 13 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Kunsthaus Acud, Veteranenstrasse 21, Berlin Mitte


З ліста Сабіны Брыло да Іргалі Фісеха Мебрахта ад 6 лістапада 2022 г.:

«Дарагая Іргалем! Ты пішаш, што ты пакінула сваё сэрца на радзіме. Тое ж самае кажу і я. Толькі ты знаходзішся далёка ад сваёй краіны, а я — толькі ўявіце сабе! — жыву ўсяго за трыццаць кіламетраў ад беларускай мяжы. Тым не менш, пустата замест сэрца, мусіць, такая ж, як і ў цябе...»

Спадарыні Сабіна, якая жыве ў вымушанай эміграцыі ў Вільні, і Іргалем, якая жыве ў выгнанні ў Мюнхене, прэзентуюць сваю кранальную перапіску, якую вялі ў межах праекта «Weiter Schreiben Mon».

У ходзе перапіскі паэткі абменьваюцца думкамі аб катастрафічнай сітуацыі з правамі чалавека ў іх краінах, Беларусі і Эрытрэі.

 Падчас чытання і гутаркі яны расказваюць аб арыштах, выкрадзеных журналістах, небяспечных уцёках і болі ад таго, што ім даводзіцца жыць у выгнанні, у расстанні са сваімі сем’ямі.

Мадэратарка — Лара Зільман.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ