Заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах ад Сержука Доўгушава ў Варшаве

20.07.2023 19:00 - 21:00 Imaguru (Twarda 14/16) Бясплатнае

У чацвер, 20 ліпеня, у Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах з этнаспеваком Сержуком Доўгушавым.



Дата: 20 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Imaguru Twarda 14/16. (Rondo ONZ), Варшава 


Заняткі будуць адбывацца раз на тыдзень па вечарах у буднія дні, фарміруецца група і па выходных.

 Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ