“Завінены рай” Валянціны Аксак у кнігарні “Логвінаў”

09.01.2018 19:00 - 19:00 кнігарня "Логвінаў" (пр.Незалежнасьці, 37А) Уваход вольны

“Завінены рай” – сёмая паэтычная кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуццяў і бяскрайні краявід мараў, старасвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя.

На прэзентацыі “Завіненага раю” чакаюцца выступы  бездакорнай рэдактаркі кнігі Аляксандры Макавік, незраўнанага мастака Генадзя Мацура, рупнага выдаўца Змітра Вішнёва, выкшталцонай літаратуразнаўцы Ганны Кісьліцынай, выбітнага старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча, паважнай старшыні ПЭН-Цэнтру Тацяны Нядбай, землякоў паэткі, знанага празаіка Алеся Пашкевіча, слыннага краязнаўцы Валера Дранчука, прыўкраснай настаўніцы Наталлі Плакса.

Усе яны вельмі спадзяюцца, што вы, дарагія чытачы, складзяце ім прыемную кампанію 9 студзеня ў кнігарні”Логвінаў” (пр.Незалежнасьці, 37А).  Завітвайце а 19-й.


Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ