Зажынкі ў Азярцы

30.07.2022 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён) ад 4,50 рублёў

30 ліпеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту — свята «Стаў сноп на сто коп», альбо папросту Зажынкі.



Дата: 30 ліпеня

Час: з 13.00 да 14.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Вас чакае:

Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;

Майстар-клас па зборы каласоў сярпамі;

Упрыгожванне снапоў;

Традыцыйныя танцы і гульні.


Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год.


У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады. Верылі, што сноп-гаспадар валодае магічнымі здольнасцямі, таму яго усяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго дамешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.


 Квіткі: для дарослых — 8,50 рублі, для школьнікаў і студэнтаў — 4,50 рублі.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ