Зэльва. 105-годдзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш

08.08.2015 11:00 - 15:00 Зэльва. Свята-троіцкая царква Бясплатнае

У суботу, 8 жніўня, у Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыць 105-годдзе з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Урачыстасць пачнецца ў 11 гадзін у Свята-Троіцкай царкве, дзе адбудзецца памінальная служба.

У 12 гадзін, каля помніка паэткі Міхась Скобла прэзентуе кнігу “Духу магутныя чары…”, якая на днях выйшла ў менскім выдавецтве “Лімарыюс”.

Пасля прэзентацыі кнігі адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў на магілу Янкі і Ларысы Геніюшаў, якая знаходзіцца на зэльвенскіх могілках. Запрашаем!

Беларускае Радыё Рацыя
 


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

ЗЛЖ-пікнік у галерэі Вашчанкі ў Гомелі

02.08.2025 (11:00 - 15:00) дворык галерэі Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Джаз на вольным паветры ў Брэсце (6+)

15.08.2025 (18:30 - 20:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ