У сераду, 15 кастрычніка, у Беларускім Доме распачынаецца новы цыкл псіхалагічных сустрэч для жанчын "Жанчыны разам".
Тэма першай сустрэчы - "Адзінота ў адносінах і па-за імі".
Абмяркуюць:
✔️ немагчымасць разысціся з партнёрам (фінансавыя, візавыя прычыны),
✔️ пошук або немагчымасць знайсці партнёра,
✔️ дыстанцыйныя сувязі і разрыў кантактаў.
Тут ствараюць бяспечную прастору, дзе жанчыны могуць дзяліцца ўласным досведам, слухаць адна адну і адчуваць падтрымку.
Адзінота - гэта не толькі адсутнасць людзей побач, але і складаныя пачуцці, якія ўзнікаюць нават у адносінах.
Разам паспрабуюць паглядзець на гэтыя тэмы і знайсці новыя спосабы справіцца з імі.
Кожная сустрэча - гэта група падтрымкі для беларусак, якія вымушаныя былі пераехаць у Польшчу з палітычных прычын. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасць адчуць, што мы не адны.
Вядоўца - Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая спецыялізуецца на пытаннях эміграцыі, крызісаў і страт
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.