Жаніцьба Цярэшкі на Лепельшчыне

07.01.2023 19:00 - 22:00 бібліятэка-клуб (Лепельскі раён) Бясплатнае

У суботу, 7 студзеня, у вёсцы Велеўшчына Лепельскага раёна ладзяць «Жаніцьбу Цярэшкі» — паазерскую абрадавую гульню для нежанатай моладзі.



Дата: 7 студзеня

Час: 19.00

Месца: бібліятэка-клуб, вёска Велеўшчына, Лепельскі раён, Віцебская вобл. 


Едзьце самі, бярыце сабе каго ў пару, а калі няма каго браць, то не страшна. Як кажуць, «у сельсавеце разбяруць, па мілашачцы дадуць» (і па мілёнку, канешне). А калі вы ўжо ў шлюбе, то ў вас ёсць нагода яшчэ раз падцвердзіць свае клятвы!


Граюць гурты «Варган» і «Рэхта».


 Прыхапіце з сабой строі, зменны абутак, ваду і прысмакаў на агульны стол. Будзе месца, дзе можна пераапрануцца.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

20.06.2026 (12:00 - 12:00) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ