Жывая бібліятэка чакае чытачоў!

24.04.2016 17:00 - 21:00 Хто такі Джон Голт? (вул. Шорная 20) Уваход вольны

Жывая бібліятэка працягвае радаваць вас шчырымі размовамі і цікавымі гісторыямі. Сустракаемся ў нядзелю 24 красавіка! Не прапусціце шанец правесці выходны дзень не толькі цікава, але і карысна.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да кніжкі, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Калі: 24 красавіка
Час: 17.00-21.00
Дзе: свабодная прастора «Кто такой Джон Голт?» (вул. Шорная, 20)

Сачыце за нашымі анонсамі ў нашых суполках у ВК і FB – і ўжо зусім скора мы раскрыем таямніцу таго, якія Кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Жывая бібліятэка

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе!

Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, бо часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі, пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 (19:00 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ