“Жывая бібліятэка” ў Гомелі

27.10.2015 15:30 - 17:00 Славянская бібліятэка (вул. Ланге, 17, пам.303) Бясплатнае

Незвычайнае мерапрыемства “Жывая бібліятэка” адбудзецца 27 кастрычніка ў залі Славянскай бібліятэкі. Замест звыклых кніг будуць выступаць людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі.

Тэма сустрэчы — стэрэатыпы ў грамадстве. Каб захаваць сваю індывідуальнасць і дазволіць быць унікальнымі іншым — трэба свае стэрэатыпы вывучаць, асэнсоўваць і стрымліваць.

“Чытачы” бібліятэкі прыходзяць, выбіраюць “кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часа. “Жывая бібліятэка” – гэта мерапрыемства напоўненае размовамі, пытаннямі, адказамі, якое дапаможа асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, паглядзець на іх з іншага боку.

Пачатак а 15.30, вул. Ланге, 17, пам.303, уваход вольны.

 

kli4nik.info


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ