Жывая бібліятэка запрашае на першую сустрэчу ў новым годзе

30.01.2016 13:00 - 17:00 кнігарня «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

Спіс зімовых забаваў будзе няпоўным без наведвання Жывой бібліятэкі 30-га студзеня!

Калі вы ніколі не былі на Жывой бібліятэцы, то гэта ўдалая магчымасць  паспрабаваць штось новае ў новым годзе. Калі ж вы пастаянны чытач – прыходзьце за новымі гісторыямі, бо спіс кніг заўсёды дапаўняецца.

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Цёплы вечар разам са шчырымі людзьмі – тое, што зробіць твой студзень на 100 адстоткаў запамінальным!

Сачыце за нашымі анонсамі ў сацсетках ВК і FB– хутка выкладзем спіс кніг!

Гэтым разам сустракаемся ў суботу 30-га студзеня ва ўтульнай кнігарні «Галіяфы» (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6) з 13:00 да 17:00.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ