Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 16:00 - 20:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк) 50 рублёў

25 снежня, у чацвер, у Лошыцкім маёнтку ладзяць зімовы баль.


Да ўдзелу запрашаюцца толькі пары: дама і кавалер.

Дрэс-код: касцюм-тройка, фрак, смокінг (кавалеры), сукенка ў падлогу (дамы).

Карта балю:

  1. Музычная праграма "У гасцях у казкі" з удзелам лаўрэтуі міжнародных конкурсаў Ірыны Лой (сапрана).

  2. Танцавальнае аддзяленне:

🎵 «Салонныя танцы Мінска губернскага» (паланэз Л.Навіцкага, полька-чачотка І.Хмялеўскага, вальс «Мары» В. Эбана).

🎵 Майстар-класы па танцах эпохі Адраджэння: павана, алеманда, гальярда.

🎵 Майстар-класы па бальных танцах XVIII-XIX стст.: паланэз, контрданс, полька.

🎵 Майстар-класы па танцах эпохі мадэрн: аліказ, шакон, хавтайм.

🎵 Свабодная праграма: вальс П. Чайкоўскага да оперы «Яўген Анегін», вальсы «Далорэс» і «Канькабежцы» Э. Вальдтэйфеля.

Каб падрыхтавацца да балю, ладзяцьтаксама танцавальныя майстар-класы. 

Праграма майстар-класаў падрыхтавана па зборніках нот танцавальных мелодый 1900-х гг., папулярных у жыхароў Мінска губернскага (з фондаў Музея гісторыі горада Мінска):

13 снежня, 11.00-12.00 Паланэз, музыка Людвіга Навіцкага

14 снежня, 12.00-13.00 Вальс "Мары", музыка Васіля Эбана

21 снежня:

11.00-12.00 Полька "Чачотка", апрацоўка Ігната Хмялеўскага

12.00-13.00 Генеральная рэпетыцыя

Удзел у майстар-класах абавязкова ў парах (кавалер і дама).

Кошт удзелу ў балі - 50 рублёў. Кошт удзелу ў майстар-класах: 15 рублёў за 1 майстар-клас і ўдзел у адным танцы на генеральнай рэпетыцыі з аднаго чалавека, 40 рублёў - абанемент на 3 майстар-класы і ўдзел у генеральнай рэпетыцыі з аднаго чалавека.

Для ўдзелу ў генеральнай рэпетыцыі неабходна наведаць мінімум 1 майстар-клас.

Запісвайцеся па тэлефоне +375173961886 ці праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by.


Вам можа быць цікава

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ