Зімовыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Познані

10.12.2023 16:00 - 17:00 Mały Dom Kultury (ul.Zamkowa 3/4) 20 злотых
 

У нядзелю, 10 снежня, праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў Познань з «Зімовымі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.




 Дата: 10 снежня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Mały Dom Kultury, ul.Zamkowa 3/4, Познань



«Зімовыя казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду. 

Зімовая праграма складаецца з сучасных беларускіх казак і старых добрых зімовых гісторый на стужках. 

Пасля казак дзеці разам з дарослымі ўдзельнічаюць у майстар-класе па тэатры ценяў і створаць уласных казачных зімовых персанажаў, прыдумаўшы новую гісторыю ў промні праектара. 

Працягласць — 60-70 хвілін. Узрост дзяцей 4+. Мова паказу — беларуская. Частка казак будзе на рускай мове. 


Уваход — donation у 20 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ