Зімовыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live» для малых і байкі для дарослых у Труймясце

13.01.2024 12:30 - 19:30 ------------ ад 20 злотых
 


У суботу, 13 студзеня, праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў Гданьск з «Зімовымі казкамі на стужках» для дзетак і байкамі для іх бацькоў.




У 12.30 у Сопаце на сядзібе Таварыства беларусаў на Памор’і пакажуць малянятам і іх бацькам «Зімовыя казкі на стужках».


Дата: 13 студзеня

Час: 12.30 (час мясцовы)

Месца: сядзіба ТБП, Jacka Malczewskiego 21, Сопат


 Зімовая праграма складаецца з сучасных беларускіх казак і старых добрых зімовых гісторый на стужках: 

«Авечкі едуць на пікнік» В. Гапеева 

«Поросёнок в колючей шубке» С. Казлоў 

«Кусь-Кусяндра» Н. Ясмінская 

«Падарожжа» А. Хадановіч 

«Снежная баба» І. Піваварава 


Пасля казак дзеці разам з дарослымі ўдзельнічаюць у майстар-класе па тэатры ценяў і створаць уласных казачных зімовых персанажаў, прыдумаўшы новую гісторыю ў промні праектара. 

Працягласць — 60-70 хвілін.

Узрост дзяцей 4+

Мова паказу — беларуская. Частка казак будзе на рускай мове. 

Уваход — 40 злотых. Сямейны квіток (2 дарослых і 2 дзетак) — 140 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы



А ў 18.00 у бары «Мірзам» пакажуць байкі для дарослых. 

Прапануюць глядзець дыяфільмы з жывой музыкай і акцёрамі, паглыбляцца ў чароўныя казачныя сусветы, а таксама думаць пра старое-новае, і сустракацца з новым-старым.

Дата: 13 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Мірзам», Tandeta, 1, Гданьск


 У праграме — старыя добрыя зімовыя казкі Казлова, Піваваравай, не вельмі добрыя народныя казкі, а таксама казкі сучасных беларускіх аўтараў.

 З сабой можна браць святочныя блёсткі-гірлянды, мандарынкі і добры настрой! 

Працягласць паказу — 50-60 хв. Мова паказу — беларуская і руская. 


Уваход — donation ад 20 злотых. Рэгіструйцеся праз дырэкт бара «Мірзам».





Вам можа быць цікава

Аляксандр Памідораў у Торуні

10.05.2025 (19:00 - 21:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ